СУБТРАПІ́ЧНЫЯ ЛЯСЫ́,
шыракалістыя лясы субтрапічных паясоў з перавагай вечназялёных дрэвавых і хмызняковых парод. Адрозніваюць С.л. вільготных (характарызуюцца меншай ксерафітнасцю дрэў, мноствам эпіфітаў і ліян) і сухіх субтропікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)